БЕЛ Ł РУС

Вядоўца Fox News прапанаваў забіваць ін'екцыямі бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Давялося выбачацца

14.09.2025 / 22:1

Nashaniva.com

«Проста забіць іх» — такія словы прагучалі ў эфіры канала, калі вядоўцы абмяркоўвалі гучнае забойства ўкраінкі Ірыны Заруцкай.

Эфір праграмы Fox & Friends. Скрыншот відэа

У сераду ў праграме Fox & Friends вядоўца Браян Кілмід разам з іншым вядоўцамі, Лоўрэнсам Джонсам і Эйнслі Эрхарт, абмяркоўваў забойства Ірыны Заруцкай, зарэзанай 22 жніўня ў грамадскім транспарце ў Паўночнай Караліне.

Па абвінавачанні ў забойстве быў арыштаваны бяздомны мужчына з псіхічнымі разладамі — Дэкартас Браўн-малодшы. Выпадак выклікаў вялікі розгалас на Fox пасля публікацыі відэа нападу з камер назірання.

У эфіры Джонс казаў пра дзяржаўныя выдаткі на дапамогу бяздомным і прапанаваў саджаць у турму тых, хто адмаўляецца ад прапанаваных паслуг. Кілмід дадаў:

«Ці прымусовая смяротная ін’екцыя, ці нешта падобнае. Проста забіць іх».

«Чаму ўсё павінна было дайсці да гэтага?» - умяшалася Эрхарт.

На што Кілмід адказаў: «Я скажу так — мы проста выбіраем не тых людзей».

Заява Браяна Кілміда атрымала шырокі розгалас у сацыяльных сетках. Ён быў вымушаны прасіць прабачэння за тое, што ў эфіры падтрымаў ідэю пакарання смерцю бяздомных з псіхічнымі захворваннямі. Ён назваў сваё выказванне «надзвычай бессардэчным».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула