БЕЛ Ł РУС

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны

14.09.2025 / 19:5

Nashaniva.com

Кіраўнік расійскай адміністрацыі Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда заявіў пра гатоўнасць развіваць турыстычны кластар разам з Беларуссю.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: ТАСС

«Херсонская вобласць — гэта больш за 350 кіламетраў Чорнага мора і каля 200 — Азоўскага. Гэта ўнікальная тэрыторыя для стварэння турыстычнага кластара. Мы зацікаўленыя развіваць яго сумесна. Са свайго боку мы плануем перадаць Беларусі пэўныя ўчасткі марскога ўзбярэжжа для будаўніцтва санаторыяў, баз адпачынку», — паведаміў Сальда выданню Sputnik Беларусь.

Херсонскую вобласць расійскія акупацыйныя структуры прадстаўляюць як найбольш кароткі маршрут з Беларусі ў Крым. У сувязі з будаўніцтвам новых дарог яны называюць перспектыўнымі праекты, звязаныя з арганізацыяй кемпінгаў і развіццём прыдарожнай інфраструктуры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула