Пазняк: Вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў рэальна
Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк расказаў, якія пазітыўныя прыкметы ён бачыць і да чаго могуць прывесці перамовы з рэжымам Лукашэнкі.
Зянон Пазняк. Фота: Наша Ніва
«ВЫПРАЎЛЕННЕ
1. Тэарэтычна выпраўленне магчымае.
2. Прыкметамі есць:
— летняя прапанова рэжыму Лукашэнкі для Польшчы аб перамовах пра пагрозу вайны ў рэгіёне;
— папярэджанне палякаў з боку Беларусі аб пранікненні рускіх дронаў на тэрыторыю Польшчы 10-га верасня.
3. Рэальна магчыма:
— спыніць афра-азіяцкую міграцыю на мяжы;
— аднавіць транспартную камунікацыю;
— вызваліць псеўдапалітычных закладнікаў;
— зняць эканамічныя санкцыі з Беларусі.
4. Умова:
— палітычная воля Польшчы і карэкцыя пазіцыі Бруселя;
— перамовы прадстаўніцтва РП з Лукашэнкам сумесна з упаўнаважанымі Еўрапейскай камісіі;
— супрацоўніцтва з ЗША.
5. Стратэгічная задача: Беларусь у сферы эканамічных і палітычных дачыненняў ЗША, Вялікабрытаніі, Заходняга свету і Польшчы», — піша палітык у сваім фэйсбуку.