БЕЛ Ł РУС

У Кітаі скончылі будаўніцтва самага высокага моста ў свеце

14.09.2025 / 16:8

Nashaniva.com

Ён у два разы вышэйшы за Эйфелеву вежу. 

У Кітаі завяршылі выпрабаванні новага рэкорднага збудавання — моста цераз каньён Хуадцзян, піша выданне Bild.

Ягоная вышыня — 625 метраў, даўжыня — амаль тры кіламетры. Паводле кітайскіх СМІ, адкрыццё намечана ўжо на верасень.

Каб даказаць надзейнасць канструкцыі, інжынеры загналі на мост 96 грузавікоў агульнай вагой 3360 тон і пяць дзён правяралі трываласць самых уразлівых пунктаў. Вынік — ні найменшых адхіленняў, мост вытрымаў нагрузку без праблем.

Будаўніцтва цягнулася ўсяго тры з паловай гады, хоць умовы былі экстрэмальныя: стромкія схілы, нестабільныя глебы, штормы і высокая вільготнасць. Канструкцыя абсталяваная гнуткімі падвесамі, якія абараняюць яе нават ад землятрусаў.

Новы мост злучыць рэгіёны Лючжы і Аньлун на паўднёва-захадзе Кітая, істотна спрашчаючы дарогу праз горы. Але гэта не толькі транспартны праект: тут з’явяцца аглядная пляцоўка, шкляны ліфт, кавярня і нават пляцоўка для банджы-джампінгу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула