БЕЛ Ł РУС

Украінскія пляжныя футбалісты адмовіліся гуляць з Беларуссю. Таму Беларусь становіцца бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі

14.09.2025 / 12:8

Nashaniva.com

Мужчынская зборная Беларусі па пляжным футболе стане бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі — 2025, не выходзячы на ​​поле. У паядынку за трэцяе месца беларусы мусілі сустрэцца са зборнай Украіны. Але сапернік вырашыў байкатаваць матч. 

Фота: beachsoccer.org.ua

«Сапернікам зборнай Украіны ў матчы за 3-е месца павінна стаць каманда, якая прадстаўляе краіну з самаабвешчаным прэзідэнтам (гэтая каманда прайграла Іспаніі з лікам 3:6 у іншым паўфінале). Аднак зборная Украіны будзе байкатаваць гэты матч, бо Беларусь — пешка тэрарыстычнай краіны», — паведаміла прэс-служба асацыяцыі пляжнага футбола Украіны.

Такім чынам, украінцы займаюць 4-е месца ў Еўралізе-2025.

У фінальным матчы галоўны трафей будзе разыграны паміж Італіяй і Іспаніяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула