БЕЛ Ł РУС

У прапагандысцкі сюжэт пра гісторыю конкурса «Міс Беларусь» трапіў твар былой палітзняволенай

13.09.2025 / 22:45

Nashaniva.com

Тэлеграм-канал «Розовые косынки», прысвечаны рэпрэсаваным беларускам, звярнуў увагу, што ў нарэзцы гісторыі конкурса «Міс Беларусь» на Першым нацыянальным канале праз недагляд ці няведанне стваральнікаў сюжэта прамільгнуў твар дзяўчыны, якая пазней трапіла пад рэпрэсіі і была прызнаная палізняволенай. 

Скрыншот з відэа Першага нацыянальнага канала

На фота — Лідзія Новік, якая была затрыманая 3 студзеня 2022 года, а праз тры месяцы, 11 красавіка, была асуджаная Заводскім судом горада Мінска да трох гадоў «хіміі». Увесь час да суда яна знаходзілася ў СІЗА № 1 на Валадарцы, і за гэты час праваабаронцы прызналі Лідзію палітзняволенай.

@belarusnovosti2 Политзаключенная попала в трансляцию конкурса «Мисс Беларусь», который организуют специально для Лукашенко #минсксейчас #миссбеларусь #минск #лукашенко #беларусь ♬ Occult/Mystery/Horror Suspense(844669) - mm

Судзілі яе па арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»). Падставай для гэтага стаў удзел дзяўчыны ў мірным маршы 16 жніўня 2020 года.

У сюжэце БТ дзяўчына фігуруе ў кадрах нібыта кастынгу да конкурса 1998 года, але гэта відавочная памылка — ёй у той час было ўсяго 5 гадоў. Да гэтага года штучна прывязалі кадры з іншага кастынгу. 

Лідзія Новік. Фота: «Вясна»

Цяпер Лідзія Новік, як пазначана на сайце праваабарончага цэнтра «Вясна», знаходзіцца ў вымушанай эміграцыі. 

«Але ва ўсім гэтым ёсць іронія лёсу: нават прапаганда не можа схаваць, хто сапраўдныя прыгажуні Беларусі. Гэта жанчыны, якія прайшлі праз камеры, допыты, суды і катаванні — і засталіся гордымі і прыгожымі», — піша аўтар тэлеграм-канала «Розовые косынки».

Чытайце таксама:

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі

Марына Ментусава расказала, што бюджэт яе сям'і складае 6000 даляраў на месяц і што яе партнёр быў удзельнікам групавога згвалтавання

Каментары да артыкула