БЕЛ Ł РУС

На чыгунцы ў расійскай Арлоўскай вобласці ўзарвалася бомба

13.09.2025 / 21:19

Nashaniva.com

У выніку падрыву бомбы, выяўленай на чыгунцы ў Арлоўскай вобласці, загінулі два чалавекі, адзін моцна пацярпеў.

Фота ілюстрацыйнае

«На тэрыторыі Арлоўскай вобласці пры праверцы чыгуначных пуцей былі знойдзеныя выбуховыя прылады… Пры падрыве адной з іх два чалавекі загінулі, адзін паранены», — паведаміў губернатар Арлоўскай вобласці Андрэй Клычкоў.

На перагоне Малаархангельск — Глазуноўка пасля таго сталі праводзіць аператыўныя мерапрыемствы, з-за чаго рух шэрагу цягнікоў затрымалі. У асноўным яны курсіравалі паміж Масквой і Санкт-Пецярбургам ды Белгарадам і Курскам.

Пасля выканаўца абавязкаў губернатара Курскай вобласці Аляксандр Хінштэйн паведаміў, што загінулыя пры гэтым выбуху былі супрацоўнікамі Расгвардыі. Пацярпелых сярод пасажыраў цягнікоў няма.

Чытайце таксама:

У Грузіі затрымалі грузавік з украінскім гексагенам. Ён нібыта быў прызначаны для аперацыі «Павуцінне-2»

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

ГУР зрабіла падрыў на чыгуначнай станцыі ў Цвяры ВІДЭА

Каментары да артыкула