БЕЛ Ł РУС

Арганізатары вымусілі ізраільскіх шахматыстаў зняцца з турніру ў Іспаніі

13.09.2025 / 14:19

Nashaniva.com

Сямёра ізраільскіх шахматыстаў вырашылі адмовіцца ад удзелу ў міжнародным турніры Open Basque Country у горадзе Сестаа (правінцыя Біская) пасля таго, як арганізатары публічна выступілі супраць іх прыезду з-за канфлікту ў сектары Газа, паведамляе El Pais.

Паводле правілаў Міжнароднай шахматнай федэрацыі (FIDE), арганізатары Open Basque Country былі абавязаны прыняць заяўкі на ўдзел ад усіх спартсменаў, у адваротным выпадку турнір быў бы пазбаўлены афіцыйнага прызнання.

«Мы катэгарычна супраць іх удзелу. Мы не маглі забараніць ім прыехаць, але публічна папрасілі іх не ўдзельнічаць», — сказаў прэзідэнт шахматнага клуба Біская Мігель Анхель дэль Ольма.

Ізраільцянам таксама прапаноўвалі выступаць пад сцягам FIDE, але яны адмовіліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула