БЕЛ Ł РУС

На вучэннях «Захад» адпрацоўваюць напад на Польшчу і Літву пад выглядам абароны Калінінграда

13.09.2025 / 12:5

Nashaniva.com

12 верасня пачаліся вучэнні «Захад-2025». Ваенны аглядальнік Bild Юліян Ропке лічыць, што адносна невялікая колькасць салдат — усяго 18 200, з іх 5500 расіянаў — не павінна ўводзіць у зман адносна небяспекі манеўраў. Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка адпрацоўваюць тры стратэгіі вайны з Захадам.

Дзяржсакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч наведвае вучэнні «Захад-2025». Фота: Мінабароны Беларусі 

Ужыванне ядзернай зброі і ракет сярэдняй далёкасці

Ключавы элемент вучэнняў — імітацыя ўжывання ядзернай зброі і ракет «Арэшнік», размяшчэнне якіх у Беларусі плануецца да канца гэтага года. Відавочная мэта гэтых манеўраў — запалохаць суседзяў Беларусі.

«Мы бачым сітуацыю на нашых заходніх і паўночных межах і не можам спакойна назіраць за мілітарызацыяй і ваеннай актыўнасцю», — заявіў міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін на адкрыцці вучэнняў.

Гэта пагроза прывяла да неадкладнага закрыцця мяжы з Беларуссю з боку Польшчы і закрыцця памежнай паветрана-прасторы з боку Літвы. У адказ прэс-сакратар МЗС РФ Марыя Захарава пагражала «наступствамі».

Напад на Сувалкскі калідор

Афіцыйна на гэтых вучэннях Расія і Беларусь адпрацоўваюць «вядзенне абараняльных баёў, разгром ворага, які прарваў абарончыя рубяжы, і стварэнне ўмоваў для аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы». У першы дзень манеўраў РИА паведаміла, дзе менавіта прадугледжваецца «абарончая аперацыя»: у Калінінградскай вобласці, якую, нібыта, хоча захапіць NATO.

Каб «абараніць» Калінінград, расійская армія павінна наступаць з Беларусі і пракладаць так званы Сувалкскі калідор — участак тэрыторыі Польшчы і Літвы шырынёй каля 60 км, які злучыць Беларусь і Калінінград.

Такім чынам, Расія робіць выгляд, што патрэбна абарона яе анклава, каб адпрацаваць напад на NATO у гэтым рэгіёне.

Рэпрэсіі

«Захад — 2025» прадугледжвае таксама «барацьбу з незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, а таксама дыверсійнымі і разведвальнымі групамі праціўніка». Расійскія дзяржаўныя СМІ не пакінулі сумневаў у тым, хто маецца на ўвазе — «агенты Польшчы» і «супрацоўнікі ўкраінскай выведкі».

На справе ў Беларусі «дыверсантамі» ў большасці выпадкаў аказваюцца зусім не варожыя агенты, а крытыкі рэжыму, якіх безадказна абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Польшчы або Украіны, каб пасля заключыць у турму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула