З панядзелка пахаладае, прыйдзе тыповая восень
Прагноз надвор'я па Беларусі на 14—16 верасня.
У нядзелю будзе пераважна без ападкаў. Вецер днём парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты.
Ноччу +9..+15°С, месцамі па ўсходзе +6..+8°С, максімальная днём +20..+25°С.
У панядзелак раніцай і днём і ў цэнтральных раёнах кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы.
Ноччу +9..+15°С, па паўднёвым усходзе +7..+8°С, максімальная днём ад +15°С па паўночным захадзе да +25°С па паўднёвым усходзе.
У аўторак, 16 верасня, на тэрыторыі Беларусі адаб'ецца ўплыў франтальных раздзелаў, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы.
Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы. Ноччу +7..+14°С, максімальная днём ад +16°С па захадзе да +25°С па паўднёвым усходзе.
Надвор'е ў Мінску на наступныя дні паводле yr.no