БЕЛ Ł РУС

Беларусы сабралі ўжо 100 тысяч еўра на патрэбы выпушчаных на волю палітвязняў

13.09.2025 / 9:11

Nashaniva.com

Заяўленая сума ў скарбонцы ўжо ў два разы перавышае першапачатковую, але збор працягваецца.

«Кожны вызвалены атрымае €1000 праз BYSOL са сродкаў Міжнароднага гуманітарнага фонду, аднак гэтай сумы недастаткова для закрыцця ўсіх пытанняў. Таму мы адкрывам збор на €50000 для дапамогі палітвязням, якія былі выпушчаныя. Мы мяркуем, што многія з іх будуць у цяжкім стане і некаторым спатрэбіцца тэрміновая дапамога», — паведамлялася на платформе ўвечары ў чацвер.

Крыху больш чым за тры гадзіны, яшчэ да дзявятай вечара чацвярга, гэтая сума была сабраная. Але збор працягваецца, і па стане на раніцу суботы ёсць ужо 100 460 еўра

Паўдзельнічаць у ім можна тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула