У Беларусі +9 новых палітвязняў
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі некалькі чалавек.
Гэта Максім Дзергачоў, Маргарыта Шчырэц, Васіль Садоўскі, Вячаслаў Бераставы, Дзмітрый Патырын, Кірыл Нгуен, Уладзіслаў Анічкін, Ігар Клачко, Аляксандр Шкрадаў. Усім ставіцца ў віну артыкул 342 ч.1.
Нагадаем, што ў чацвер на волю выйшлі 52 чалавекі, але ў той жа дзень праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі восем чалавек, а ўчора згаданых дзевяць.
Зараз у Беларусі 1168 палітвязняў.