БЕЛ Ł РУС

Гамельчука вызвалілі ад адказнасці за ўдзел у пратэстах праз тое, што ўжо прайшло пяць гадоў. Гэта такі першы вядомы выпадак

13.09.2025 / 9:0

Nashaniva.com

Андрэя Хрысціна вырашылі не судзіць — «вызвалілі ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягнення». Але яго імя ўсё роўна дадалі ў міліцэйскі спіс экстрэмістаў.

Андрэй Хрысцін. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Андрэю Хрысціну 36 гадоў. Ён гамяльчук. Вядома пра яго няшмат — пасля вучобы працаваў у розных сферах, некаторы час жыў у Расіі. У 2022-м адпачываў у Грузіі, дый агулам любіць падарожжы.

Андрэя мусілі судзіць увосень 2025 года за ўдзел у пратэстах. Але паўнавартаснага суда не было. Андрэя вызвалілі ад пакарання, бо скончыўся тэрмін прыцягнення да адказнасці па артыкуле 342 КК — «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак». То-бок прайшло не менш за пяць гадоў з дня марша, у якім ён удзельнічаў

Але Хрысціна ўсё роўна ўнеслі ў спіс «экстрэмістаў», які вядзе МУС.

Гэта першы публічна вядомы выпадак вызвалення ад пакарання па «народным» 342-м артыкуле з 2020 года. Але, па інфармацыі «Нашай Нівы», такіх выпадкаў ужо шмат.

Як бачым, гэта не ратуе тых, супраць каго прайшоў тэрмін даўніны, ад унясення ў спісы «экстрэмістаў» і ўсё роўна можа ствараць праблемы, напрыклад, пры працаўладкаванні.

Чытайце таксама:

Распавядаем, як даказваюць удзел беларусаў у пратэстах і як зменшыць рызыку

Былога афганца з Віцебска асудзілі да калоніі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Каментары да артыкула