Былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч зрабіў ФОТА са сваімі вучнямі
Сумеснае фота з вызваленым і адразу высланым з Беларусі філосафам і метадолагам Уладзімірам Мацкевічам выставіў у фэйсбуку ягоны вучань, былы спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў. Трэці на фота — грамадскі дзеяч Яраслаў Бекіш.
Злева направа — Яраслаў Бекіш, Уладзімір Мацкевіч, Андрэй Ягораў
На сённяшняй прэс-канферэнцыі былых палітвязняў у Вільні 69-гадовага Уладзіміра Мацкевіча не было.
У жніўні 2021 года ён быў арыштаваны КДБ. У чэрвені 2022 года Мінскі абласны суд асудзіў філосафа на 5 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у пратэстах, стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» і «абразу Лукашэнкі».
Уладзімір Мацкевіч да зняволення
Чытайце таксама:
Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў
Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча
Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся