БЕЛ Ł РУС

Уладальнікаў замежных ДНЖ і Картаў паляка абавяжуць здаваць адбіткі пальцаў

12.09.2025 / 19:51

Nashaniva.com

Савет Міністраў прапанаваў папраўкі ў закон «Аб дзяржаўнай дактыласкапічнай рэгістрацыі», якія могуць закрануць тысячы грамадзян Беларусі. Імі прадугледжваецца ўвядзенне абавязковай дактыласкопіі — здачы адбіткаў пальцаў — для тых беларусаў, хто атрымаў замежнае грамадзянства ці дазвол на жыхарства за мяжой.

Фота ілюстрацыйнае

Калі законапраект будзе прыняты, людзі павінны будуць праходзіць дактыласкапічную рэгістрацыю пры афармленні ці абмене дакументаў, а таксама пры пастаноўцы на консульскі ўлік за мяжой. Выключэнні зробленыя толькі для дзяцей да 14 гадоў і пажылых людзей, старэйшых за 75 гадоў.

У тэксце законапраекта гаворыцца, што гэтыя палажэнні тычыцца тых, хто:

Мяркуючы па фармулёўцы, новае правіла можа закрануць і ўладальнікаў «Карты паляка».

Улады патлумачылі, што такая мера неабходная для ўзмацнення кантролю, павышэння бяспекі і больш эфектыўнага выяўлення экстрэмісцкай дзейнасці ці злачынстваў. Фактычна гэта значыць стварэнне больш поўнага рэестру біяметрычных даных тых, хто мае сувязь з Беларуссю, але жыве за яе межамі або мае замежныя дакументы.

На гэты момант праект закона яшчэ абмяркоўваецца. Калі ён уступіць у сілу, новыя правілы стануць абавязковымі для ўсіх асоб, пазначаных у дакуменце.

Чытайце таксама:

У Расіі распрацавалі сістэму ананімнага адсочвання перамяшчэння людзей і аб'ектаў без біяметрыі

Беларусы распавядаюць пра дактыласкапію на ўездзе ў Грузію. Спецыяльна для грамадзян Беларусі?

Пад Віцебскам з возера выцягнулі цела з дэфармаванымі далонямі

Каментары да артыкула