БЕЛ Ł РУС

У Мінску ўсё ж знайшлі танныя беларускія яблыкі ФОТАФАКТ

12.09.2025 / 18:46

Nashaniva.com

У Мінску нарэшце з’явіліся даступныя беларускія яблыкі. У аднай з крам Green на праспекце Газеты «Правда», 40 прадаюцца яблыкі сорту «Каваленкаўскае» па цане 3,17 рубля за кілаграм, заўважыла Blizko.by.

Цікава, што яшчэ ўчора журналіст выдання не бачыў у краме гэтых яблыкаў. Затое там былі самыя дарагія яблыкі з Італіі «Грэні Сміт» па 11,99 рубля за кілаграм.

Апошнім часам з усіх канцоў Беларусі прыходзяць паведамленні, што, няглядзечы на сезон, танных яблык не дашукацца, а цэны на тыя, што ёсць, дасягаюць 10-11 рублёў за кілаграм. 

Чытайце таксама:

«Вы што, звар'яцелыя?» Жыхарка Брэста ў шоку ад цэн на яблыкі

«Залатыя» яблыкі па 10 рублёў і апошнія ягады: што бяруць на Камароўцы на пачатку верасня

Урад забараніў вываз яблык без ліцэнзіі

«Яблычкі па 11 рублёў». Цэны ў краме шакавалі жыхарку Жодзіна

Пархомчык ацаніў страты яблык пры вясенніх замаразках

Каментары да артыкула