БЕЛ Ł РУС

Даведкі вызваленых палітвязняў сведчаць, што іх спіс складаўся не ў апошні момант

12.09.2025 / 16:53

Nashaniva.com

Даведкі, якія выдалі вызваленым палітвязням замест пашпартоў, сведчаць, што лукашэнкаўцы вызначыліся са спісам тых, каго вызваляюць, яшчэ прынамсі тыдзень таму.

Дата ў даведцы вызваленага і дэпартаванага палітвязня Генадзя Фядыніча, якую апублікавала «Салідарнасць» — 5 верасня 2025 года. Подпіс жа на ім — яшчэ былога кіраўніка Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі Аляксея Бегуна, які за гэты час паспеў змяніцца.

Чытайце таксама:

Ідзе прэс-канферэнцыя вызваленых палітвязняў

Спарыш: Статкевіч перанёс інфаркт

Ціханоўская: Гэта было не вызваленне, а дэпартацыя

Мікола Дзядок: Негвалтоўны супраціў не працуе, калі такі тэрор, як у лукашэнкаўскай Беларусі

Свет проста яшчэ не ўяўляе маштабаў таго, што адбываецца ў Беларусі — Мікола Дзядок

Вацлаў Арэшка цалкам аслеп. «Самае страшнае — уначы навобмацак хадзіць у туалет»

Каментары да артыкула