БЕЛ Ł РУС

Палітвязень, які сядзеў з Эдуардам Бабарыкам, назваў яго «вельмі моцным»

12.09.2025 / 15:20

Nashaniva.com

На прэс-канферэнцыі ў Вільні былы палітзняволены Яўген Сямёнаў расказаў, як перасёкся ў калоніі з сынам Віктара Бабарыкі Эдуардам.

Эдуард Бабарыка ў судзе. Фота: БелТА

«Чалавек пакінуў вельмі глыбокі ўражанне асабіста ў маёй душы. Мы шмат размаўлялі з ім: пра кнігі, пра псіхалогію, пра дзяўчат. Яму даволі цяжка, але ён вельмі моцны і вельмі трымаецца. Я б хацеў звярнуцца, каб вы дапамаглі з рашэннем пытання аб яго вызваленні», — расказаў Яўген Сямёнаў.

У той час 30-гадовы Эдуард Бабарыка падчас выбарчай кампаніі 2020 года ўзначаліў перадвыбарчы штаб свайго бацькі Віктара Бабарыкі.

Іх абодвух затрымалі 18 чэрвеня 2020 года за два месяцы да выбараў, калі яны везлі з Цэнтрвыбаркам сабраныя подпісы.

Тры гады Эдуард Бабарыка правёў без суда. Толькі ў ліпені 2023 года яго асудзілі да васьмі гадоў зняволення. Сваёй віны не прызнаў.

Выстаўленыя абвінавачванні:

Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачванні — паўтара года. Пазней Эдуарда асудзілі яшчэ да двух гадоў пазбаўлення волі паводле артыкула 411.

Пакаранне адбывае ў калоніі ў Бабруйску, быў у ПКТ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула