БЕЛ Ł РУС

Падазраваны ў забойстве Кірка затрыманы

12.09.2025 / 15:18

Nashaniva.com

Трамп заявіў, што падазраваны ў забойстве Чарлі Кірка «з вялікай доляй верагоднасці» затрыманы. Пра гэта ён заявіў Fox News.

«Думаю, што ён, з вялікай доляй верагоднасці, знаходзіцца пад вартай. За апошнія два з паловай дні было зроблена шмат працы», — адзначыў прэзідэнт ЗША.

31-гадовы Кірк, сузаснавальнік і генеральны дырэктар кансерватыўнай моладзевай арганізацыі Turning Point USA, быў забіты падчас выступлення ва Універсітэце даліны Юты ў Ораме 10 верасня. Куля трапіла Кірку ў шыю, выратаваць яго медыкам не ўдалося.

Чытайце таксама:

ФБР апублікавала відэазапіс уцёкаў меркаванага забойцы Чарлі Кірка

Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону

Палітычны актывіст і прыхільнік Трампа Чарлі Кірк, у якога ўчора стралялі ў Юце, памёр

Каментары да артыкула