БЕЛ Ł РУС

У Прыпяці вылавілі сома вагой 80 кілаграмаў

12.09.2025 / 13:40

Nashaniva.com

Чарговы рачны гігант быў вылаўлены рыбаловам з Мінска Аляксандрам Свірыдавым. Рыба аказала годны супраціў, але пасля паўгадзіны ўсё ж здалася чалавеку, піша Fishingby.com.

«Рыбачылі на рацэ Прыпяць ў раёне вёскі Пярэраў, сом узяў на воблер Rapala DT 20. Збіў свой папярэдні рэкорд — 54 кг», — расказаў Аляксандр Барысавіч fishingby.com.

Паводле словаў рыбалова, ўзважыць такую вялікую рыбу магчымасці не было, таму маса вылічана па спецыяльнай рыбацкай шкале.

Даўжыня сома склала 2,20 м, вага — каля 80 кг. Пасля здымкі відэа і кароткай фотасесіі прыпяцкі гігант быў адпушчаны ў сваю рачную радзіму.

https://fishingby.com/wp-content/uploads/2025/09/rybalka-na-rekordnogo-pripyatskogo-soma.jpg

Трафейных сомаў беларускія рыбаловы на рацэ Прыпяць ловяць даволі часта, але экземпляры даўжынёй больш за 2 метры сустракаюцца рэдка, і спрабаваць такую рыбу лічыцца вялікім поспехам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула