БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Сёлета добры ўраджай і хлеба, і бульбы

12.09.2025 / 13:14

Nashaniva.com

У Беларусі сёлета добры ўраджай бульбы, краіна будзе забяспечана ёй у дастатковым аб’ёме, заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця рэканструяванага гісторыка‑культурнага комплексу «Лошыцкі» ў Мінску, піша БелТА.

Ён адзначыў, што ўборка збожжавых і каласавых амаль завершана. Планы на ўраджай у гэтым годзе былі каля 11 млн т. Але, судзячы па актуальных дадзеных, лічбы будуць яшчэ большыя. З палёў краіны ўжо намалочана каля 9 млн т зерня з улікам рапсу. Уборка кукурузы яшчэ працягваецца, яе плануецца сабраць каля 2 млн т. Такім чынам агульны аб’ём зерня складзе каля дзевяці — дзесяці — 11 млн т.

«Гэта вельмі шмат. Рэдка якая краіна збірае на душу насельніцтва столькі хлеба. Гэта значыць, будзем з хлебам», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Што датычыць бульбы, з наяўнасцю якой у крамах былі праблемы вясной гэтага года, яе вырасцілі дастаткова, каб поўнасцю закрыць патрэбы насельніцтва і яшчэ паставіць на экспарт. Сітуацыю з недахопам бульбы прааналізавалі, фактараў, якія да яе прывялі, шмат. «Мы ведаем і больш не дапусцім», — падкрэсліў ён.

Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі, пасяўныя плошчы пад бульбу былі павялічаныя. «У гэтым годзе добры ўраджай. Будзем з бульбай», — запэўніў Лукашэнка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула