БЕЛ Ł РУС

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома

12.09.2025 / 11:23

Nashaniva.com

У сярэднім яны каштуюць 70-100 даляраў.

«Асаблівы падарунак» Трампа Лукашэнку аказаўся мерчам з крамы Белага дома. «Еўрарадыё» знайшло ў продажы і такія ж запінкі, і ў іншых варыяцыях.

У Белага дома працуе афіцыйная крама падарункаў — прасцей кажучы, свайго мерчу. Можна набыць і торбы, і магніты, і розныя запінкі. У сярэднім яны каштуюць 70-100 даляраў.

Такіх жа запінак, як падарылі Лукашэнку, цяпер у продажы няма. Але іх перапрадаюць на Ebay крыху даражэй: 385 долараў за новыя ці 30 за старыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула