БЕЛ Ł РУС

Мінчук стрэліў у бяздомнага ката і пашкодзіў яму спінны мозг

12.09.2025 / 11:17

Nashaniva.com

Жыхара сталіцы абвінавацілі ў жорсткім абыходжанні з жывёлай. Як аказалася, мужчына вырашыў стрэліць у бяздомнага ката з пнеўматычнай стрэльбы.

Усё адбылося ў чэрвені 2025 года. У той дзень абвінавачаны знаходзіўся ў сваёй кватэры па вул. Галадзеда. У пэўны момант мужчына вырашыў скарыстацца пнеўматычнай зброяй і стрэліў у бяздомнага ката. У выніку ў жывёлы была пашкоджана парэнхіма спіннога мозгу, што прывяло да калецтва. Стралка затрымалі. Пазней ён распавёў, што зброю набыў нядаўна і такім чынам вырашыў яе пратэсціраваць.

Падчас судовага пасяджэння абвінавачаны цалкам прызнаў віну. Суд Заводскага раёна прызнаў яго вінаватым у жорсткім абыходжанні з жывёлай, якое пацягнула яе калецтва, здзейсненым з хуліганскіх і іншых нізкіх памкненняў. У якасці пакарання прызначана абмежаванне волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Журналісту Onliner валанцёры распавялі, што ката назвалі Морысам. Цяпер ён знаходзіцца ў цэнтры дапамогі «Стары кот»: «На жаль, Морыс — спінальнік і больш ніколі не ўстане на ўсе чатыры лапкі. Канечне, было б добра, каб яго забралі ў сям’ю».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула