БЕЛ Ł РУС

Літва санкцый з Беларусі не здыме, пакуль не будуць ліквідаваныя прычыны

12.09.2025 / 10:42

Nashaniva.com

Пасля вызвалення Беларуссю 52 палітычных зняволеных і зняцця ЗША санкцый з авіякампаніі «Белавія», міністр замежных спраў Кястуціс Будрыс настойвае, што Вашынгтон не патрабуе ад Літвы адмены абмежавальных мер супраць афіцыйнага Мінска, піша Delfi.

— Я магу вам гарантаваць, што гэтага пытання няма на стале. Уведзеныя санкцыі прадаўжаюцца. <…> Пакуль не будуць ліквідаваны прычыны, з-за якіх яны (санкцыі) былі ўведзены, такіх дэбатаў не будзе, — заявіў Будрыс у чацвер.

Па яго словах, заўважна жаданне Вашынгтона ўдзельнічаць у перамовах з Мінскам і дабіцца, па сутнасці, таго ж выніку — вызвалення палітвязняў і пэўнага змякчэння рэжыму. У сваю чаргу, міністр прызнаў, што ставіцца да падобных абменаў скептычна, але падкрэсліў, што гэта не абавязвае Літву змяняць свае правілы.

— Мы не звязаныя. <…> Гэта рашэнні ЗША, суверэнныя рашэнні ЗША пра тое, хто і як якія санкцыі ўжывае. Санкцыі, уведзеныя на нашай прасторы, з’яўляюцца еўрапейскімі, і, акрамя таго, мы ўвялі нацыянальныя абмежавальныя меры з-за дапамогі Беларусі Расіі ў яе агрэсіі супраць Украіны. У нас застаецца магчымасць перанесці санкцыі Еўрасаюза (ЕС) у нацыянальныя, калі яны спыняць дзеянне, — падкрэсліў Будрыс.

Кіраўнік МЗС адзначыў, што Літва «прымяняе палітыку, якая, па нашай ацэнцы, па маёй ацэнцы, дае вынікі».

— Гэта санкцыйная палітыка, палітыка ізаляцыі рэжыму, палітыка падтрымкі дэмакратычных сіл, — заявіў ён.

Чытайце таксама:

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»

Ці змогуць самалёты «Белавія» пасля зняцця санкцый ЗША зноў лётаць у Еўропу?

«Падрабязнасцяў не ведаем». «Белавія» не папярэдзілі, што з кампаніі здымуць санкцыі

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

Латушка: Зняцце санкцый з «Белавія» — крок у інтарэсах беларускага грамадства

Каментары да артыкула