Трамп: Залёт расійскіх беспілотнікаў у Польшчу праз Беларусь мог быць памылкай
Раней прэзідэнт ЗША не даваў разгорнутых каментарыяў наконт інцыдэнту.
Адзін з дронаў пашкодзіў дах у вёсцы Вырыкі каля Белай Падляшскай. Скрыншот відэа TVP Info
Прэзідэнт ЗША заявіў, што ўварванне каля двух дзясяткаў расійскіх дронаў у Польшчу раніцай 10 верасня магло быць памылкай.
«Магчыма, гэта была памылка. Але, незалежна ад гэтага, я незадаволены нічым, што звязана з гэтай сітуацыяй. Але, спадзяюся, усё гэта хутка скончыцца», — сказаў ён журналістам.
Раней Дональд Трамп не даваў разгорнутых каментарыяў наконт інцыдэнту.