Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону
Застрэлены ў сераду ў штаце Юта блогер і прыхільнік Трампа жыў у Арызоне.
Скрыншот відэатрансляцыі
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс асабіста даставіў труну з целам Чарлі Кірка ў Арызону.
На кадрах трансляцыі труну выгрузілі з самалёта віцэ-прэзідэнта. У горадзе Фенікс знаходзіцца штаб-кватэра арганізацыі, якую ўзначальваў Кірк.
Кірк жыў у штаце Арызона. Прыхільнік прэзідэнта ЗША, кансерватыўны палітык і актывіст Чарлі Кірк быў смяротна паранены на масавым мерапрыемстве ва Універсітэце даліны Юты, у яго засталіся жонка і двое дзяцей.
Чытайце таксама:
Палітычны актывіст і прыхільнік Трампа Чарлі Кірк, у якога ўчора стралялі ў Юце, памёр
У ЗША адпусцілі двух затрыманых па падазрэнні ў забойстве Чарлі Кірка, пошук стралка працягваецца