«Ужо не ў турме, але не магу сказаць, што на волі». Уладзімір Мацкевіч напісаў першы пост пасля вызвалення
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч быў, відаць, першым з вызваленых 11 верасня палітвязняў, хто ў той жа вечар дабраўся да інтэрнэту і напісаў першы пасля вызвалення пост у фэйсбуку.
Уладзімір Мацкевіч пасля турмы
«Я ўжо не ў турме, але не магу сказаць, што на волі.
Не сам выбіраў месца, дзе апынуўся.
У Вільні мяне сустрэлі сябры, у такім мностве, што я стаміўся абдымацца.
Вялікі ўсім дзякуй!
І ўсім, хто далучыўся дыстантна.
З усімі яшчэ ўбачымся, стэлефануемся і ўсімі іншымі спосабамі пагутарым.
Усім-усім-усім велізарнае прывітанне», — напісаў Уладзімір Мацкевіч.
У жніўні 2021 года ён быў арыштаваны КДБ. У чэрвені 2022 года Мінскі абласны суд асудзіў філосафа на 5 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у пратэстах, стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» і «абразу Лукашэнкі».
Чытайце таксама:
Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча
Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся