Вось як у Вільні сустракалі вызваленых палітвязняў ШМАТ ФОТА
11 верасня былі вызвалены 52 палітвязні. На дыпламатычных машынах іх вывезлі ў Вільню. Толькі Мікалай Статкевіч адмовіўся пакідаць Беларусь — выбіў дзверы аўто, каб застацца на радзіме. Астатніх са слязьмі і воклічам «Жыве Беларусь!» сустракалі ў Вільні каля амерыканскай амбасады.
У акулярах — Павел Вінаградаў
63-гадовы інжынер Андрэй Крылоў з Ваўкавыска
Якаў Шафарэнка з Брэста
Аляксандр Манцэвіч з Маладзечна, галоўны рэдактар «Рэгіянальнай газеты»
Зміцер Дашкевіч
Святлана Ціханоўская разам з пенсіянеркай Галінай Дзербыш, асуджанай па справе Аўтуховіча і прызнанай «тэрарысткай»
Журналістка з Гомеля Ларыса Шчыракова
Журналістка Ірына Слаўнікава (справа)
Галіна Дзербыш па відэасувязі тэлефануе дачцэ
Журналістка Ірына Слаўнікава
Ілля Дубскі
Галіна Дзербыш
Журналіст Яўген Меркіс (справа)
Павел Вінаградаў