БЕЛ Ł РУС

Лукашэнкаўскія спецслужбы пачалі распаўсюджваць фэйк, што Мікола Статкевіч — у Літве

11.09.2025 / 22:11

Nashaniva.com

52 вызваленых зняволеных вывезлі ў Літву дзеля «эканоміі», каб «не карміць» іх у Беларусі, заявіў прапагандыст Юрый Васкрасенскі ў стрыме ў Рыгора Азаронка.

Юрый Васкрасенскі. Скрыншот з відэа АНТ

Ад масавай высылкі зняволеных нібыта ёсць «эканамічны эфект»: улады: маўляў, не будуць выдаткоўваць грошы на іх «утрыманне» ў Беларусі, а таксама яны «не будуць у нас тут хістаць грамадства».

Рэжым Лукашэнкі гатовы працягваць такую палітыку «аж да поўнага задавальнення нашых амерыканскіх партнёраў, калі яны цалкам задаволяць нашы гандлёва-эканамічныя патрабаванні».

Таксама абодва прапагандысты насуперак відавочным фактам імкнуліся пераканаць сваіх гледачоў, што, маўляў, палітвязень Мікола Статкевіч не вярнуўся назад у Беларусь, а ўсё ж такі перайшоў у Літву, а сітуацыя на мяжы была толькі пастаўленым ім спектаклем. Гэтую тэму падхапілі і іншыя прапагандысцкія рэсурсы. 

Насамрэч літоўскія памежнікі зафіксавалі, што Статкевіч з нейтральнай зоны вярнуўся ў Беларусь. Далейшы яго лёс пакуль невядомы.

Чытайце таксама:

Каб застацца ў Беларусі, Мікалаю Статкевічу давялося нагою выбіць дзверы аўтобуса

Паплечнік Статкевіча расказаў пра кароткую размову з ім у нейтральнай зоне

Літоўскія памежнікі: Статкевіч вярнуўся ў Беларусь

Каментары да артыкула