«Жы-ве Бе-ла-русь!» Палітвязні выйшлі да людзей, што сабраліся іх сустрэць ВІДЭА
Святлана Ціханоўская абняла змучаную 64-гадовую Галіну Дзербыш.
Скрыншот з відэа
На відэа таксама нязломны рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Алесь Манцэвіч.
І толькі паслухайце гэтыя першыя шчырыя словы гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай.
«Гэта вельмі жорстка, што я адбыла ўвесь тэрмін тры гады, а цяпер мяне яшчэ выслалі. А ў мяне тут ні дому, ні родных — нічога. Мала таго, што ў мяне памерла мама, калі я была ў зняволенні, дык я зараз не магу трапіць і на яе магілу», — плача яна.
Першыя словы Змітра Дашкевіча: «Дзеля сям'і я ўсё гэта вытрымаў!»
«Я вельмі люблю сваю сямʼю. Дзеля іх я ўсё гэта вытрымаў. І ў мяне вельмі супярэчлівыя пачуцці, што ёсць воля, а няма сямʼі. Калі ім не дазволяць да мяне прыехаць, уз'яднацца, я паеду ў Беларусь назад», — сказаў Зміцер Дашкевіч.
Галіна Дзербыш расплакалася, першы раз пазваніўшы дачцэ.
Так цяпер выглядае рэдактарка «Белсата» Ірына Слаўнікава.
Углядзіцеся ў гэта аблічча. Гэта Зміцер Дашкевіч.
Гэта і аблічча сённяшняй Беларусі.
Павел Вінаградаў у пачатку верасня атрымаў дадатковы год зняволення за «непадпарадкаванне адміністрацыі».
Лукашэнка адпускае яго датэрмінова ўжо другі раз, папярэдні быў у 2011 годзе. А перад тым Вінаградаў паспеў пабыць палітвязнем яшчэ і ў 2008-м.
Так выглядае вывезены з Беларусі Ігар Лосік.
Фота: «Радыё Свабода»
Чытайце таксама:
Вызваленых палітвязняў везлі з мяжы ў дыпламатычных аўтамабілях ФОТАФАКТ
З'явілася ФОТА першай групы вызваленых палітвязняў
Літоўскія памежнікі: Статкевіч вярнуўся ў Беларусь
Паплечнік Статкевіча расказаў пра кароткую размову з ім у нейтральнай зоне