БЕЛ Ł РУС

Латушка: Зняцце санкцый з «Белавія» — крок у інтарэсах беларускага грамадства

11.09.2025 / 19:0

Nashaniva.com

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Павел Латушка выдаў заяву ў сувязі з сённяшнім вызваленнем 52-х палітвязняў у абмен на зняцце часткі амерыканскіх санкцый з авіякампаніі «Белавія».

Павел Латушка. Фота Офіса Святланы Ціханоўскай

«Як каардынатар санкцыйнай палітыкі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце хачу адзначыць, што зняцце санкцый з авіякампаніі Белавія — гэта крок у інтарэсах беларускага грамадства. Таму што гэта дае магчымасць «Белавія» атрымліваць запасныя часткі абслугоўваць авіяпарк у ліцэнзаваных кампаній.

Мы дамагаліся ўвядзення санкцый, уключаючы «Белавія», каб у далейшым прымушаць Лукашэнку вызваляць палітычных зняволеных. Гэта той інструмент, які патрэбен і які цяпер адыгрывае ключавую ролю.

Трэба памятаць, што калі ў Лукашэнкі не атрымліваецца гандляваць таварамі, ён пачынае гандляваць людзьмі. Таму важна, што ціск на Лукашэнку працягваецца», — заявіў Латушка.

Чытайце таксама:

Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі

«Падрабязнасцяў не ведаем». «Белавія» не папярэдзілі, што з кампаніі здымуць санкцыі

Ці змогуць самалёты «Белавія» пасля зняцця санкцый ЗША зноў лётаць у Еўропу?

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»

Каментары да артыкула