БЕЛ Ł РУС

У Беларусі +8 новых палітвязняў — у дзень вызвалення 52 чалавек

11.09.2025 / 18:47

Nashaniva.com

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 8 чалавек.

Палітзняволеных судзілі па артыкулах за абразу і паклёп на Лукашэнку, а таксама заклікі да санкцый. 

Вось людзі, якіх праваабаронцы прызналі палітвязнямі:

Віталь Хальчыцкі асуджаны па арт. 368 і 367 Крымінальнага кодэкса за абразу Лукашэнкі і паклёп у яго дачыненні да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Васіль Бачко асуджаны па арт. 361 КК за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Павел Шумскі асуджаны па арт. 361 КК за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Андрэй Мартышоў накіраваны на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне ў стацыянары за абразу Лукашэнкі;

Дзяніс Чумакоў накіраваны на прымусовае псіхіятрычнае лячэнне ў стацыянары за абразу Лукашэнкі;

Арцём Сямёнаў асуджаны па арт. 361 КК за «заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь» да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Дзяніс Краўчук асужданы па арт 368 КК за абразу Лукашэнкі да абмежавання волі, накіраваны ў папраўчую установу для адбыцця пакарання;

Валянціна Навумава змешчана пад варту па арт. 367 КК па абвінавачванні ў паклёпе на Лукашэнку.

Чытайце таксама:

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў

ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч

Вызвалілі Міколу Статкевіча

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмаўляецца пакінуць Беларусь, стаіць у нейтральнай зоне

Каментары да артыкула