Коўл у Вільні: Мы не будзем умешвацца ў адносіны Лукашэнкі з Пуціным
Юрыст Дональда Трампа Джон Коўл, які ездзіў у Мінск на перамовы з Лукашэнкам і ў выніку гэтага прывёз 52 вызваленых рэжымам палітвязняў, паразмаўляў з журналістамі каля будынка амерыканскай амбасады ў Літве.
Джон Коўл у Вільні. 11 верасня 2025. Фота: Наша Ніва
«Выпуск 52 чалавек сёння быў вельмі добрым жэстам. Наша мэта — нармалізаваць адносіны з Беларуссю, — заявіў пасланнік Дональда Трампа журналістам у Вільні. — Яны [Мінск] выпусцілі 14 [палітвязняў] нейкі час таму, і нам трэба было зрабіць нешта. Тое, што мы зрабілі [у адказ] — гэта знялі санкцыі з Белавія».
На пытанне «Нашай Нівы», як ён думае, ці Лукашэнка дэпартуе ўсіх палітвязняў, Коўл адказаў: «Я спадзяюся на гэта».
Джон Коўл. Скрыншот з відэа
Чытайце таксама:
Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў
ЗША хочуць вярнуць пасольства ў Мінск
Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома
Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»