Мінфін ЗША патлумачыў, як з «Белавія» здымуць санкцыі
Міністэрства фінансаў ЗША ўдакладніла, што санкцыі супраць авіякампаніі «Белавія» былі знятыя часткова.
Фота ілюстрацыйнае
Ліцэнзія, апублікаваны Упраўленнем па кантролі замежных актываў (OFAC), дазваляе праводзіць раней забароненыя аперацыі з адкрытым акцыянерным таварыствам «Белавія — Беларускія авіялініі». Гэта распаўсюджваецца таксама на яе даччыныя кампаніі, дзе «Белавія» мае больш за 50% акцый.
Аднак дазвол не тычыцца разблакавання актываў, замарожаных па іншых законах ЗША, і не тычыцца здзелак з асобамі ці арганізацыямі, якія застаюцца пад санкцыямі. OFAC таксама адзначае, што ўдзельнікі аперацый павінны выконваць іншыя патрабаванні федэральных органаў ЗША, уключаючы законы аб экспарце і гандлі ўзбраеннямі.
Раней прадстаўнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл паведаміў падчас перамоў з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску, што санкцыі супраць авіякампаніі «Белавія» былі знятыя, а Беларусь назвала гэта першым крокам ЗША. За гэта беларускія ўлады выпусцілі 52 палітвязняў.
Чытайце таксама:
«Падрабязнасцяў не ведаем». «Белавія» не папярэдзілі, што з кампаніі здымуць санкцыі
Ці змогуць самалёты «Белавія» пасля зняцця санкцый ЗША зноў лётаць у Еўропу?