БЕЛ Ł РУС

Вячорка: Яшчэ не ўсе палітвязні прайшлі мяжу

11.09.2025 / 18:31

Nashaniva.com

Як паведаміў старшы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка, у амерыканскую амбасаду неўзабаве прыедуць вызваленыя з беларускіх турмаў замежныя грамадзяне, а таксама толькі некаторыя беларусы. Працэс жа перасячэння мяжы зацягваецца з-за неабходнасці выканаць бюракратычныя фармальнасці.

Франак Вячорка. Фота Святланы Ціханоўскай

Некаторыя беларускія палітвязні ўсё яшчэ знаходзяцца на мяжы, дзе ім афармляюць дакументы. Найхутчэй яны дабяруцца да Вільні толькі позна ўвечары, пасля чаго іх размяркуюць па шэлтарах, а на кантакт з грамадскасцю яны будуць выходзіць ужо толькі заўтра на прэс-канферэнцыі, калі будуць мець такую ахвоту. 

Што да стану вызваленых, то ён адносна добры, хоць некаторыя маюць патрэбу ў медыцынскай і псіхалагічнай дапамозе. 

Вячорка адзначыў вялікую дапамогу, якую аказваюць амерыканскі і літоўскі бакі, і выказаў ім вялікую ўдзячнасць.

«Таму што Літва робіць практычна гэтыя тэрміновыя дакументы, і ім проста належыць вялізная ўдзячнасць і павага», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Аб'яўлены збор на падтрымку вызваленых палітвязняў

Поўны спіс 52 вызваленых палітвязняў

Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут

Мікола Статкевіч доўга быў адзін у нейтральнай зоне на мяжы, а пасля знік ФОТЫ

Каментары да артыкула