«Ад мужа не было вестак два дні». Джон Коўл ездзіў у Мінск за палітвязнямі ў поўнай сакрэтнасці — жонка не ведала, што з ім
Жонка юрыста Трампа Грэта ван Сустэрэн даведалася, што з мужам усё добра, толькі з навін.
Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка. Фота: прэс-служба Лукашэнкі
Юрыст Дональда Трампа Джон Коўл ездзіў на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінск у поўнай сакрэтнасці.
Як расказала ў X яго жонка Грэта ван Сустэрэн, ён два дні не мог карыстацца тэлефонам. Пра тое, што з мужам усё добра, яна даведалася з навін.
«Я толькі што атрымала тэкставае паведамленне з твітам, дзе сказана, што мой муж Джон Коўл дастаў 52 палітвязняў з турмы ў Беларусі. Гэта першае, што я пачула пра свайго мужа за 2 дні, бо ён не мог карыстацца там тэлефонам у мэтах бяспекі.
Я рада за 52 чалавекі, але вельмі рада за сябе, што даведалася, што з ім усё добра. Пра гэта паведамілі беларускія СМІ», — напісала ван Сустэрэн.
Коўл у чарговы раз наведаў Мінск і правёў пяцігадзінныя перамовы з Лукашэнкам. Па выніках гэтай сустрэчы былі вызваленыя 52 палітвязні.
Чытайце таксама:
Ціск Польшчы даў вынік: на свабоду масава выйшлі журналісты «Белсата». Але пакуль не Пачобут
ФОТА з беларуска-літоўскай мяжы проста зараз. Найхутчэй, у кадры Мікола Статкевіч