БЕЛ Ł РУС

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў

11.09.2025 / 17:42

Nashaniva.com

Гэта адказ на расійска-беларускія вучэнні «Захад-2025».

Польскія і беларускія памежнікі тварам у твар, 31 жніўня 2025. Фота: AP Photo/Czarek Sokolowski

Польшча разгортвае на мяжы з Беларуссю 40 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта паведаміў намеснік міністра абароны Цэзары Томчык.

Ён патлумачыў, што рашэнне накіраваць вайскоўцаў звязана з пачаткам расійска-беларускіх манеўраў «Захад», што стартуюць 12 верасня ў Беларусі, піша Gazeta.pl.

Томчык падкрэсліў, што Польшча гатовая да расійска-беларускіх вучэнняў «Захад», якія пачынаюцца 12 верасня. 

«Польшча рыхтавалася да манеўраў «Захад-2025» шмат месяцаў. Польскае войска правяло вучэнні, у якіх узялі ўдзел больш за 30 тысяч польскіх вайскоўцаў, а таксама вайскоўцаў альянсу, каб адэкватна адказаць на «Захад-2025», — сказаў Томчык.

На думку Томчыка, вучэнні расіян і беларусаў лічацца наступальнымі.

«З гэтага пачалася вайна ва Украіне, а таксама агрэсія на Грузію. Таму польскае войска рыхтавалася да гэтага. У бліжэйшыя дні мы будзем мець на мяжы каля 40 тысяч вайскоўцаў», — заявіў намеснік кіраўніка Мінабароны

Томчык прызнаў, што парушэнне паветранай прасторы расійскімі дронамі ў ноч з 9 на 10 верасня звязваюць менавіта з ваеннымі манеўрамі «Захад-2025».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула