БЕЛ Ł РУС

Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні

11.09.2025 / 15:29

Nashaniva.com

Перамовы аб вызваленні палітвязняў цягнуліся два дні. Пра гэта паведаміла жонка Джона Коўла, вядомая журналістка Грэта ван Сустэрэн.

Аляксандр Лукашэнка паціскае руку Джону Коўлу падчас візіту Кіта Келага ў Мінск 21 чэрвеня 2025 года. Фота прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі

«Я толькі што атрымала смс з твітам, у якім пішуць, што мой муж вызваліў 52 палітычных зняволеных з турмы ў Беларусі… Гэта першае, што я пачула пра свайго мужа за апошнія 2 дні, бо там нельга карыстацца тэлефонам з меркаванняў бяспекі… Я радая за гэтых 52 чалавек, але і вельмі радая за сябе, даведаўшыся, што з ім усё ў парадку».

Чытайце таксама:

Вызваленыя 52 палітвязні. Мікола Статкевіч і Ігар Лосік на свабодзе!

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»

ЗША здымаюць санкцыі з «Белавіі»

Каментары да артыкула