БЕЛ Ł РУС

Забойца Чарлі Кірка дагэтуль не знойдзены

11.09.2025 / 15:26

Nashaniva.com

Стралок, які забіў учора актывіста і прыхільніка Трампа Чарлі Кірка, працягвае хавацца. На выпадковых відэазапісах з месца здарэння відаць, як на даху Універсітэта Вэлі ў Юце нерухома ляжыць цёмная фігура: потым раздаецца стрэл, пасля чаго фігура бяжыць прэч і знікае, піша Bild.

Ці дакладна на гэтых кадрах бачны менавіта стралок, пакуль не пацверджана. Паводле першых апісанняў, нападнік быў у джынсах, чорнай футболцы і камізэльцы, і ляжаў на даху каля бібліятэкі ўніверсітэта з вінтоўкай.

Паліцыя спачатку затрымала двух падазраваных, але неўзабаве адпусціла іх, бо ніводны з іх не мае «сувязі са стральбой». Цяпер усе намаганні засяроджаны на пошуку стралка: ФБР аналізуе новыя відэа, якія могуць даць важныя падказкі пра асобу і дзеянні нападніка.

Чытайце таксама:

Сярод белага дня ў ЗША стралялі ў палітыка і папулярнага блогера Чарлі Кірка

Палітычны актывіст і прыхільнік Трампа Чарлі Кірк, у якога ўчора стралялі ў Юце, памёр

У ЗША адпусцілі двух затрыманых па падазрэнні ў забойстве Чарлі Кірка, пошук стралка працягваецца

Каментары да артыкула