БЕЛ Ł РУС

Вызвалілі Міколу Статкевіча

11.09.2025 / 14:45

Nashaniva.com

Сярод беларускіх палітвязняў, вызваленых 11 верасня, ёсць і вядомы палітык Мікола Статкевіч, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

Мікола Статкевіч

Міколу Статкевічу 69 гадоў. Ён нарадзіўся на Случчыне ў сям’і настаўнікаў. Скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (МВІЗРВ), служыў у войску, абараніў кандыдацкую дысертацыю, выкладаў у МВІЗРВ.

У 1991 годзе выйшаў з КПСС і стаў адным з заснавальнікаў Беларускага згуртавання вайскоўцаў, якое дамагалася стварэння нацыянальнай арміі і абароны незалежнасці.

З 1995 года актыўна займаецца палітыкай, узначаліў БСДП (Народная Грамада). Арганізоўваў шматлікія акцыі пратэсту, за што неаднаразова арыштоўваўся і асуджаны.

У 2010 годзе быў кандыдатам у прэзідэнты. Пасля ўдзелу ў акцыі 19 снежня 2010 года асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вызвалены ў 2015 годзе. Зноў актыўна ўдзельнічаў у палітычных кампаніях і пратэстах.

У траўні 2020 года быў затрыманы. 14 снежня 2021 года на закрытым судзе ў Гомелі асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі асаблівага рэжыму паводле абвінавачання ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Разам з ім асудзілі і іншых вядомых апанентаў улады. Пакаранне адбываў у калоніі ў Глыбокім, апошнія гады ўтрымліваўся ў рэжыме інкамунікада.

У 2020 годзе атрымаў прэмію імя Андрэя Сахарава.

Чытайце таксама:

Вызваленыя 52 палітвязні

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам Коўлам

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча

Каментары да артыкула