БЕЛ Ł РУС

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча

11.09.2025 / 14:45

Nashaniva.com

Сярод палітвязняў, якія былі вызваленыя 11 верасня — філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, які з 2021 года адбываў прысуджаны яму 5-гадовы тэрмін.

Уладзімір Мацкевіч

69-гадовы Уладзімір Мацкевіч — беларускі філосаф, метадолаг, грамадска-палітычны дзеяч, тэлевядучы. У свой час ён заснаваў Агенцтва гуманітарных тэхналогій у Мінску, быў кіраўніком кансорцыума «ЕўраБеларусь» (2011—2016), ініцыятарам праграмы «Лятучы ўніверсітэт».

Паходзіць з сям’і, якая пацярпела ад дэпартацый у Сібір. Вучыўся ў Ленінградскім дзяржаўным універсітэце на факультэце псіхалогіі, быў вучнем метадолага Георгія Шчадравіцкага, удзельнічаў у Маскоўскім метадалагічным гуртку. Працаваў у Літве, Латвіі, Расіі, з 1994 года ў Беларусі. Аўтар і арганізатар шматлікіх праектаў у сферы адукацыі, культурнай палітыкі, грамадзянскай адукацыі.

У палітычным жыцці быў членам Аб’яднанай грамадзянскай партыі, актыўна ўдзельнічаў у дэмакратычных рухах у Латвіі і Беларусі, кансультаваў палітычныя партыі, прафсаюзы, грамадскія арганізацыі.

У жніўні 2021 года быў арыштаваны КДБ Беларусі і прызнаны палітвязнем. У чэрвені 2022 года Мінскі абласны суд асудзіў яго на 5 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у пратэстах, стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» і «абразу Лукашэнкі».

Чытайце таксама:

Вызваленыя 52 палітвязні

Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўніком прэзідэнта ЗША прапанаваў абмеркаваць пытанне «закладнікаў»

Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Трампа Джонам Коўлам

Каментары да артыкула