БЕЛ Ł РУС

Пасланнік Коўл перадаў Лукашэнку ліст ад Дональда і Меланіі Трамп

11.09.2025 / 14:0

Nashaniva.com

Прадстаўнік Прэзідэнта ЗША Джон Коўл на сустрэчы ў Мінску перадаў Аляксандру Лукашэнку ліст ад Дональда Трампа — стрыманы і дыпламатычны.

Ліст адрасаваны «прэзідэнту Рэспублікі Беларусь».

«Паважаны спадар Лукашэнка,

Меланія далучаецца да мяне ў тым, каб накіраваць вам найлепшыя пажаданні з нагоды вашага дня нараджэння.

Мы асабліва рады адзначыць выдатныя вынікі беларускай спартсменкі Арыны Сабаленкі, якая нядаўна ўдзельнічала ў Адкрытым чэмпіянаце ЗША ў Нью-Ёрку. Яна прадстаўляе сваю краіну найлепшым чынам, і мы ведаем, што вы павінны ганарыцца яе дасягненнямі.

Гледзячы наперад у наступны год, мы молімся за ваша здароўе і дабрабыт, а таксама за ўмацаванне сяброўскіх адносін паміж народамі Злучаных Штатаў і Беларусі», — гаворыцца ў лісце

Джон Коўл асабліва адзначыў той факт, што прэзідэнт ЗША ў канцы падпісаў ліст «Дональд». «Ён вельмі рэдка падпісваецца сваім першым імем. Гэта асаблівы знак дружбы», — перадае словы прадстаўніка Трампа Белта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула