БЕЛ Ł РУС

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

11.09.2025 / 12:5

Nashaniva.com

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясцілі кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год

1. «Гульні Цырцэі. Раман» — Зміцер Дзядзенка (фонд Kamunikat.org);

2. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»);

3. «Перамена месцаў» — Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);

4. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандр Лукашук (выдавецтва «Вясна»);

5. «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анка Упала (выдавецтва «Alena Kazlova»);

6. «Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёк Штучны (аўдыявыдавецтва «Audiobooks.by» і выдавецтва «Янушкевіч»).

Журы прэміі падзялілася ўласнымі ўражаннямі ад адбору і адзначыла, што працаваць сёлета было і нялёгка, і радасна:

Публічныя сябры журы сёлетняй прэміі: Катажына Дрозд-Урбаньска, беларусістка, літаратуразнаўца, ад’юнкт кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта, Сяргей Кавалёў, літаратуразнаўца, крытык, драматург, галоўны рэдактар часопіса «Studia Białorutenistyczne», Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык, літаратуразнаўца.

Мы ўжо адкрылі адну з таямніц: прэмія вернецца на бераг Балтыйскага мора, у Гданьск, дзе стануць вядомыя пераможца і ўладальнікі другога і трэцяга месца.

Лаўрэаты прэміі будуць абвешчаныя 15 лістапада ў Гданьску.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула