БЕЛ Ł РУС

«Адчуй смак роднай мовы». «Камунарка» выпусціла цукеркі «Родныя словы»

11.09.2025 / 11:13

Nashaniva.com

«Камунарка» прэзентавала выпуск цукерак у новым дызайне — з арнаментам і беларускімі словамі. У іх інстаграме — шаленства ад захаплення. 

«Мы радыя прэзентаваць вам нашы цукеркі «Родныя словы» — навінку, напоўненую любоўю да Беларусі.

«Родныя словы» — гэта больш, чым проста цукеркі. Гэта пачастунак з асаблівым сэнсам. Мы стварылі ўнікальны дызайн этыкеткі: на кожнай вы знойдзеце цікавыя беларускія словы з унікальным арнаментам. Гэта магчымасць паглыбіцца ў прыгажосць мовы і традыцый, проста смакуючы любімыя цукеркі», — напісалі вытворцы.

Смак — глазураваныя цукеркі з арахісам і вяршкамі.

Цукеркі ўжо ў продажы ў фірмовых крамах «Камунарка» і пачынаюць паступаць у гандлёвыя сеткі па краіне.

Пост пра навінку сабраў ужо 1700 лайкаў. «Дзякуй за мову! Дзякуй за арнамент! Самае прыгожае слова — каханне!» — пішуць каментатары і называюць свае любімыя беларускія словы. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула