Польшча ўвяла абмежаванні на палёты ўздоўж мяжы з Беларуссю і Украінай
Яны будуць дзейнічаць тры месяцы да 9 снежня.
З мэтай забеспячэння бяспекі з 10 верасня дзейнічае абмежаванне паветранага руху ўздоўж мяжы Польшчы з Украінай і Беларуссю, паведамляе Аператыўнае камандавання Узброеных Сіл Польшчы.
Рашэнне было прынята па просьбе вайскоўцаў пасля таго, як расійскія беспілотнікі масава заляцелі ў паветраную прастору Польшчы.
Раней кіраўнік МУС Польшчы падпісаў распараджэнне аб закрыцці мяжы з Беларуссю ў сувязі з вучэннямі «Захад» з 12 верасня.