БЕЛ Ł РУС

Сабаленка выказалася пра вайну

11.09.2025 / 10:18

Nashaniva.com

Першая ракетка свету Арына Сабаленка публічна агучыла сваю пазіцыю адносна ваенных канфліктаў. Сваё меркаванне яна выказала ў інтэрв’ю брытанскаму лайф-коўчу Джею Шэці — аўтара падкаста On Purpose пра ментальнае і фізічнае здароўе, паведамляе Telegraf.news.

Скрыншот відэа Youtube.com / JayShettyPodcast

У самым канцы гадзіннага інтэрв’ю, запісанага пасля перамогі Сабаленкі на Адкрытым чэмпіянаце ЗША, падкастэр задаў серыю кароткіх пытанняў. Адно з пяці пытанняў, якія Шэці задае кожнаму свайму госцю, застаецца нязменным ад выпуску да выпуску.

«Калі б вы маглі ўвесці адзін закон, якому людзі павінны былі б падпарадкоўвацца, што б гэта быў за закон?» — так гучыць нязменнае фінальнае пытанне падкастара, чый канал на YouTube налічвае 4,5 мільёна падпісчыкаў.

На яго Сабаленка адказала без ваганняў:

«Я б хацела, каб усё вырашалася шляхам перамоваў. Без войнаў і канфліктаў. Сядайце, размаўляйце, вырашайце свае праблемы. Не выходзьце з пакоя, пакуль не дасягнеце згоды. Гэта выратавала б шмат жыццяў».

Паводле яе слоў, «гэта тое, што патрэбна сучаснаму свету».

Нягледзячы на тое, што інтэрв’юер не стаў развіваць тэму і задаваць дадатковыя пытанні пра кантэкст, заява Сабаленкі ўсё роўна выклікала вялікі рэзананс, бо стала, па сутнасці, першым публічным выказваннем на тэму вайны.

Чытайце таксама:

Сабаленка зноў выйграла US Open і зарабіла $5 мільёнаў

Арына Сабаленка захоўвае велізарны адрыў у сусветным рэйтынгу

Для Арыны Сабаленкі думаюць наняць асабістую ахову

Максім Мірны стаў кансультантам у трэнерскім штабе Арыны Сабаленкі

Бойфрэнд Арыны Сабаленкі стаў саўладальнікам французскага футбольнага клуба

Каментары да артыкула