БЕЛ Ł РУС

У Мінску падоўжаць працу грамадскага транспарту ў Дзень горада

11.09.2025 / 8:18

Nashaniva.com

Прадугледжваецца павелічэнне колькасці аўтобусаў ў суботу 13 верасня на маршрутах № 1 і № 100. Пасля святочнага салюту будзе задзейнічаны рэзервовы транспарт, пішуць Мінск-навіны.

Праца шэрагу маршрутаў падоўжваецца да 01:30 у ноч на 14 верасня:

— аўтобусныя: № 1, 22, 26, 29, 38, 42, 44, 54, 69, 71, 74С, 112С, 115Э, 135, 139, 140, 147, 159;

— тралейбусныя: № 1, 20, 22, 27, 53, 60;

— трамвайныя: № 4, 6.

Акрамя таго, па ўказанні супрацоўнікаў ДАІ арыенціровачна з 06:30 да 24:00 адмяняецца выкананне прыпынку «Палац спорту» для ўсіх праходзячых маршрутаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула