Пад Мінскам 12-гадовая дзяўчынка трапіла на электрасамакаце пад аўто
10 верасня ў 13:20 у пасёлку Вопытны Мінскага раёна кіроўца наехаў на 12-гадовую дзяўчынку, паведамляе ДАІ Міншчыны.
28-гадовы мужчына за рулём Ford Transit рухаўся па вуліцы Цэнтральнай у напрамку Падлеснай. Дзіця ехала ў спадарожным напрамку справа на электрасамакаце.
Дзяўчынка страціла кіраванне і ў непасрэднай блізкасці ад аўтамабіля выехала на яго паласу руху. У выніку ДТЗ пешаход з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі была шпіталізаваная.
Фота: ДАІ
У ДАІ нагадваюць, што дзеці малодшыя за 14 гадоў могуць ездзіць на сродках персанальнай мабільнасці толькі ў жылых зонах.