У Мінску мужчына ў аўтобусе ўдарыў падлеткаў, яны адказалі электрашокерам
Інцыдэнт адбыўся неяк вечарам у аўтобусе №121. Мужчына, які знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення, напаў на двух падлеткаў 2011 і 2012 года нараджэння, якія проста размаўлялі паміж сабой і глядзелі ў смартфоны, паведамляюць Мінск-навіны.
Спачатку ён ударыў аднаго хлопчыка па плячы, затым другога — па галаве.
Школьнікі не сталі цярпець агрэсію: адзін з іх дастаў электрашокер, прыклаў да шыі нападніка і выпусціў разрад. Паміж пасажырам і дзецьмі завязалася бойка. У выніку за хлопцаў уступілася жанчына, а кіроўца выклікаў міліцыю. Бойка трапіла на камеру назірання ў салоне.
Высветлілася, што затрыманы — дырэктар прыватнай кампаніі. Раней ён ужо тройчы прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства. Цяпер яму выстаўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса. Мужчына віну прызнаў і, паводле медыцынскага заключэння, мае патрэбу ў лячэнні ад хранічнага алкагалізму.
Цяпер да абвінавачанага прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.