БЕЛ Ł РУС

Трамп заклікаў ЕС увесці пошліны на тавары з Індыі і Кітая, каб аказаць ціск на Пуціна

10.09.2025 / 10:43

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у аўторак заклікаў краіны ЕС увесці пошліны да 100% на тавары з Індыі і Кітая. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на крыніцы ў ЗША і ЕС.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images

Удакладняецца, што Трамп прапанаваў краінам Еўрасаюза ўвесці падобныя пошліны ў рамках стратэгіі ціску на Пуціна.

Паводле слоў суразмоўцы Reuters у дыпламатычных колах ЕС, Трамп даў зразумець, што ЗША гатовыя ўвесці аналагічныя пошліны, калі ЕС прыслухаецца да яго просьбы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула